[ Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
Страница 1 из 11
Форум каманды .BY » Нашы гульні » SC "Іспыт па беларускай" ад .BY - 15/05/2009 » Каментары да заданьняў
Каментары да заданьняў
pryvidДата: Понедельник, 2009-05-18, 4:31 PM | Сообщение # 1
капітан
Группа: Адмін
Сообщений: 264
Репутация: 2
Статус: Сыйшоў
КК1. Ня толькі для дзяцей

Згодна аталаса ВуМ у Менску – болей за 20 тэатраў. Зь іх два – тэатры лялек: Дзяржаўны тэатр лялек і Тэатр роставых Лялек “Бублік”. Той, адрэсу якога можна даведацца з ВуМ – Дзяржаўны тэатр лялек. Старт ралійкі – ад выхада са станцыі мэтро “Купалаўская”, побач зь якім стаяў арыентыр – лялька-жыраф. На шыі шырафа вісела цыдулька: “Другі паварот налева”. Павярнуўшы налева на вул. Камсамольскай можна было ўбачыць яшчэ адну ляльку – кракадыла – з цыдулькай: “Першы паварот налева, другі паварот направа”. На прыступках Тэатра юнага гледача сядзела яшчэ адна лялька – бабуля, – якая казала “КК недзе побач :)” Сама машына КК стаяла непадалёк ад галоўнага офіса апэрата мабільнай сувязі Life:)

КК2. Выяўленчае мастацтва

На малюнку, які атрымалі ўдзельнікі, схематычна выяўленыя пр. Незалежнасьці, вул. Леніна, вул. Ф.Скарыны. Трохкутнікі – помнікі Леніну і Скарыне. КК стаяла на паркоўцы побач з Нацыянальнай бібліятэкай за помнікам Скарыне.

КК3. Кампасная, 1

Гутарка ў заданьні вялася пра мейсцы пазбаўленьня волі, якія ёсьць у Менску: СІЗА-1 (Пішчалаўскі замак на вул. Валадарскага), папраўча-працоўная калёнія № 1 (вул. Кальварыйская, 36), спецпрыймальнік-размеркавальнік ГУУС Менгарвыканкама (зав. Акрэсьціна), унутраная турма КДБ. Пятая установа, якая апісвалася ў заданьні, папраўча-працоўная калёнія № 7, расфармаваная пасьля бунту ў 1987 г. (http://bdg.press.net.by/dsp/2002/05/2002_05_03.4/4_12_1.shtml). КК чакала каманды каля галоўнага ўваходу на тэрыторыю былой ППК па адрэсе: вул. Ангарская, 17.

КК4. Спартовае арыентаваньне

У заданьні апісваўся парк 900-годзьдзя Менска і вул. Сьвіслацкая. КК чакала каманды непадалёк ад скрыжаваньня вуліцы з самой сабой. Дарэчы, яшчэ тыдзень таму гэтая вуліца бла жылой, на ёй стаялі дамы. Літаральна за тыдзень практычна ўсё там было зьнішчаная для расчысткі пляцоўкі пад будаўніцтва Чыдоўка-арэна.

КК5. Заўсёды

У заданьні апісвалася вул. Бабушкіна ў парвузьле Калядзічы. КК стаяла непадалёк ад прахадной завода Coca-Cola.

КК6. Гарадзкая тапаніміка

Камандам выдаваўся фотаздымак, зроблены са скрыжаваньня вуліцаў Камуністычнай і Чачэрына. Участак вул. Камуністычнай ад вул. Чырвонай у бок вул. Багдановіча калісьці называўся вул. Міхайлаўская. Другая частка – ад вул. Чырковай да пр. Незалежнасьці – вул. Шпітальнай. Зараз другая частка вул. Шпітальнай – сучасная вул. Фрунзэ, у канцы якой стаіць будынак былога васковага шпіталя, які й даў назву вуліцы.

КК7. Таваразнаўства харчовых тавараў

Камандам выдаваўся бохан хлеба Траецкі, унутры якога ляжала паперка з выяваю шыльды гастранома “Траецкі” і надпісам “КК насупраць”. Кантрольная кропка стаяла ў скверы каля Тэатра оперы і балета насупраць гастранома.

 
Форум каманды .BY » Нашы гульні » SC "Іспыт па беларускай" ад .BY - 15/05/2009 » Каментары да заданьняў
Страница 1 из 11
Поиск:

Сделать бесплатный сайт с uCoz